Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВАШЫНГТОНЕ АДКРЫТЫ МIЖНАРОДНЫ МУЗЭЙ ШПIЁНА


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Кошт праекту – 40 мiльёнаў даляраў. Дэманструючы прыватны сьвет сродкаў шпiянажу, стваральнiкi музэю перадусiм паказваюць, як шмат у шпiянажы нагадвае тэатар.

Шэраг экспанатаў створаныя паводле апiсаньняў ваеннага гiсторыка Кэйта Мэлтана. Тут i iнтэрактыўныя iнсталяцыi, i мультымэдыйныя ўзоры шпiёнскiх прыстасаваньняў. Прыкладам, палiто з фотааб’ектывам ў адным з гузiкаў. Мэлтан кажа, што калi вы былi ў Маскве пры канцы халоднай вайны, то цалкам верагодна, што кэгэбiсты вас з дапамогай гэтага прыстасаваньня сфатаграфавалi.

Яшчэ адна цiкавая шпiёнская рэч – пiсталет у тубiку губной памады. Яна вядомая пад назовам пацалунак сьмерцi. На выставе можна пабачыць пень дрэва, якi можа выбухнуць, i нават мадэль аўтамабiлю, якiм кiраваў Джэймс Бонд у кiнафiльме "Goldfinger”.

У краме музэю можна купiць камплект маскiроўкi, распрацаваны былым кiраўнiком аддзелу маскiровак ЦРУ Джоанай Мэндэз у супрацоўнiцтве з галiвудзкiмi адмыслоўцамi. Унiкальныя тэхалёгii маскiроўкi твару, распрацаваныя для ЦРУ спадарыняй Мэндэз i ейным мужам Антонiа, выкарыстаў, прыкладам , Том Круз у фiльме “Мission Impossible 2”. Неяк Джоана Мэндэз, калi працавала для ЦРУ, наведала ў Авальнай залі Белага Дому прэзыдэнта Джорджа Буша-старэйшага i моцна яго ўразiла, калi ў адно iмгненьне памяняла аблiчча свайго твару. Антонiя Мэндэз кiраваў спэцапэрацыямi ў Маскве i на паўдзённым усходзе Азii ў час Вiетнамскай вайны. Дыямэнтам ягонай 30-гадовай кар’еры стаўся вываз зь Ірану шасьцi супрацоўнiкаў амэрыканскай амбасады, калi там кiраваў аятала Хамэйнi.

Мэндэзы, якiя ёсьць тэхнiчнымi экспэртамi Музэю, кажуць, што галоўнай мэтай выставы ёсьць разбурэньне стэрэатыпаў ва ўспрыманьнi шпiёнаў. Шпiёны – ня толькi рамантычныя асобы, гэткiя каўбоi, заўсёды нацэленыя на актыўныя дзеяньнi. Натуральна, ёсьць i такiя, што скачуць па дахах, але ёсьць i iншыя, пастаянна засяроджаныя аналiтыкi. Першых можна назваць тыпам кiнжалу, другiх – тыпам плашчу.

Але паколькi iдэя музэю належыцьМiлтану Малцу, былому дыск-жакею, то, натуральна, частка экспанатаў прысьвечаная поп-культуры шпiянажу. Шэраг прыстасаваньняў умантаваныя ў абцасы абутку цi кiшэняў, а ў выставачных залях наведавальнiкаў будуць суправаджаць кiна- i вiдэапраекцыi, гукавыя эфэкты. А на выхадзе наведвальнiкi раптам зразумеюць, што iх нябачна фiльмавалi.

Адзiн пакой пафарбаваны на чырвона i ўяўляе сабой бiблiятэку Фэлiкса Дзяржынскага, першага боса тайнай палiцыi за часам Ленiна, дзе шмат няшчасных расейцаў дапытвалi зьвярынымi мэтадамi. Дзяржынскi запачаткаваў мадэль сьлежкi i катаваньняў, якая пазьней прымянялася гестапа i штазi.

Наведвальнiкi як бы зробяць гiстарычнае падарожжа ад другой усясьветнай вайны да халоднай вайны. Адна з заляў аформленая як знакамiты тунэль, пракапаны ва Ўсходнi Бэрлiн на пачатку 1960-х гадоў дзеля праслухоўваньня тэлефонных размоваў.

Але наведвальнiкi ня шмат даведаюцца пра намаганьнi ЦРУ ў дэстабiлiзацыi цi дэзынфармацыi, пра подкупы ў iншых краiнах цi забойствы палiтычных ворагаў за мяжой. Гэтаксама i пра найноўшыя шпiёнскiя дасягненьнi, бо посьпехi цi правалы сваiх апэрацыяў спэцслужбы хаваюць ад сваiх калегаў-супернiкаў у iншых краiнах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG