Рашэньне пра адстаўку пiнскага чыноўнiка прыняў асабiста старшыня Камiтэту дзяржаўнага кантролю Беларусi Анатоль Тозiк, якi ўпаўнаважаны Аляксандрам Лукашэнкам назiраць за хадой жнiва ў Берасьцейскай вобласьцi. Акрамя намесьнiка старшынi райвыканкаму сёньня пазбавiўся сваёй пасады i кiраўнiк Пiнскага райспажыўсаюзу.
Ня выключана, што кадравыя зьмены ў хуткiм часе адбудуцца таксама ў Драгiчынскiм, Кобрыньскiм, Лунiнецкiм, Маларыцкiм раёнах, дзе кантралёры выявiлi шмат недахопаў.
Падчас нарады ў Берасьцi Анатоль Тозiк паведамiў, што задаволены тым, як працуюць на жнiве супрацоўнiкi мiлiцыi i КГБ, а таксама вайскоўцы. Кiраўнiк Дзяржкантролю ня выключыў, што ў выпадку неспрыяльных умоваў дзеля забесьпячэньня палiвам i вывазу зерня будзе задзейнiчаная вайсковая тэхнiка.