Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІ АПАЗЫЦЫЯНЭР БАРЫС ХАМАЙДА ПРАВОДЗІЦЬ НА “СЛАВЯНСКІМ БАЗАРЫ” АДМЫСЛОВУЮ АКЦЫЮ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

“Знайце, ліха пратрэцца і маланкай доля блісьне”, – гэтыя словы напісаныя на грудзёх у Барыса Хамайды, а на сьпіне – іншы спадзёўны надпіс: “Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага, яснага дня!”

Віцебскія мінакі па-рознаму рэагуюць на незвычайна апранутага чалавека: замежныя госьці фэстывалю просяць дазволу сфатаграфавацца побач, моладзь нярэдка гукае “Жыве Беларусь!”, а міліцыянты падкрэсьлена не заўважаюць.

Звычайна акцыя Барыса Хамайды працягваецца паўтары гадзіны. За гэты час “жывы плякат” пасьпявае наведаць самыя шматлюдныя месцы фэстывальнага Віцебска.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG