Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ПА-РАНЕЙШАМУ ЗАКЛАПОЧАНЫЯ ЛЁСАМ ГРУПЫ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ


Юры Сьвірко, Менск

Роўна сем месяцаў таму зь Менску зьехаў тагачасны кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. Ад таго часу група АБСЭ працуе без кіраўніка, а цяпер яна ўвогуле засталася без дыпляматаў.

За сытуацыяй вакол групы пільна сочыць місія ЗША ў АБСЭ. На апошнім паседжаньні Сталае Рады АБСЭ ў Вене амэрыканскі амбасадар Стывэн Мінікес зрабіў чарговую заяву пра Беларусь. Пра зьмест заявы распавядае супрацоўніца амэрыканскае місіі ў Вене Джыл Карлайл:

(Карлайл: ) “У ёй выказваецца падзяка Радзе Эўропы за падтрымку ў справе КНГ АБСЭ, за заклік аднавіць дыялёг з АБСЭ наконт статусу гэтай групы ў Беларусі”.

Ня выключана, што сам амбасадар Стывэн Мінікес наведае Беларусь на пачатку жніўня, каб асабіста пазнаёміцца з сытуацыяй. Пакуль яшчэ невядома, ці дадуць яму беларускую візу. У адмысловай заяве ад 11 ліпеня амэрыканская місія ў АБСЭ заклікала ўлады Беларусі паскорыць разьвязаньне тупіковай сытуацыі вакол КНГ, каб скарыстацца той мажлівасьцю, што зьявілася пасьля апошняй сэсіі Парлямэнцкае Асамблеі АБСЭ ў Бэрліне.

На думку прадстаўніцтва ЗША, гэтая асамблея “адкрыла мажлівасьць для Беларусі рэалізаваць свае мэты датычна месца для Нацыянальнага сходу цягам адэкватнага пэрыяду часу”, таму далейшае зацягваньне яшчэ больш ізалюе Беларусь і нанясе яшчэ большыя страты АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG