За гэтае абвінавачваньне лідэр Лігі сэксуальных меншасьцяў меў намер спагнаць з Адама Глёбуса каля 1700 даляраў, а з рэдакцыі “Нашай Нівы” — 1100 даляраў кампэнсацыі.
Але цяпер канфлікт вырашыўся мірам, — паведаміў галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько. У апошнім нумары газэта надрукавала абвестку, дзе прызнае непраўдзівымі зьвесткі, апублікаваныя ў матэрыяле Адама Глёбуса.