Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАВАПОЛАЦКУ ЗАСУДЗІЛІ ДЫРЭКТАРА АКЦЫЯНЭРНАГА ТАВАРЫСТВА "МОНА"


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Сьледзтва па гэтай справе доўжылася амаль дзевяць месяцаў і атрымала шырокі грамадзкі рэзананс. А пачалося яно 16 кастрычніка летась, калі Сяргей Палякоў быў затрыманы работнікамі міліцыі падчас атрыманьня ад свайго калегі прадпрымальніка Малея 5 тысяч даляраў.

Напярэдадні паміж Паляковым і Малеем была дасягнутая дамова аб куплі–продажы гандлёвай кропкі, якая належала таварыству “Мона”. Прадаўцом была вызначаны яе кошт — 15 тысяч даляраў, пры гэтым Палякоў прапанаваў пакупніку частку грошай перадаць яму наяўнымі. Пры перадачы гэтых грошаў ён і быў затрыманы.

Падчас сьледзтва прадпрымальнік сваёй віны не прызнаў і заявіў, што атрыманай гатоўкай зьбіраўся расплаціцца з крэдыторамі. Пры гэтым адвакат падсуднага ў сваім выступе пераканаўча засьведчыў, што справа гэтая відавочна сфабрыкаваная, і што прадпрымальнік Малей быў выкарастаны праваахоўнікамі ў якасьці “прынады”.

Сяргей Палякоў займаў актыўную грамадзянскую пазыцыю: быў дэпутатам Полацкага гарадзкога савету, неаднаразова выступаў у мясцовым і рэспубліканскім друку з рэзкай крытыкай эканамічнай палітыкі ўладаў і, у прыватнасьці, адкрыта заяўляў пра немагчымасьць разьвіцьця дробнага і сярэдняга бізнэсу ў нашай краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG