Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НЬЮ-ЁРКУ АДБЫЛАСЯ ЧАТЫРОХБАКОВАЯ СУСТРЭЧА ДЛЯ ЎРЭГУЛЯВАНЬНЯ БЛIЗКАЎСХОДНЯГА КАНФЛIКТУ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Чатырохбаковая сустрэча ў Нью-Ёрку, у якой узялi ўдзел Дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл, каардынатар мiжнароднай палiтыкi Эўрапейскага Зьвязу Хавiер Саляна, генэральны сакратар ААН Кофi Анан i мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў, задумвалася як адзiн з крокаў для таго, каб перавесьцi новыя амэрыканскiя iдэi ў практычную плашчыну. Аднак…

У часе перамоваў эўрапейцы і расейцы настойлiва цьвердзiлi, што Ясiр Арафат ёсьць законным лiдэрам палестынцаў. Злучаныя Штаты, прэзыдэнт якiх Джордж Буш у мiнулым месяцы заклiкаў адхiлiць ад улады Арафата, учора некалькi зьмякчылi пазыцыю. Дзяржаўны сакратар Колiн Паўэл сказаў, што Арафат пасьля зьмены кiраўнiцтва Палестынскай аўтаномii мог бы адыгрываць намiнальную, сымбалiчную ролю лiдэра палестынцаў, а рэальна краiнай кiраваў бы прызначаны новы прэм’ер-мiнiстар. Гэтую iдэю ў пэўнай ступенi падтрымваюць эўрапейскiя саюзьнiкi Злучаных Штатаў, уважаючы яе за кампамiс з арабскiмi краiнамi.

Расея i асаблiва арабскiя дзяржавы занепакоеныя адсоўваньнем Арафата на другасныя ролi i навязваньнем праграмы рэформаў звонку. Генэральны сакратар Арганiзацыi Аб’яднаных Нацыяў Кофi Анан заявiў, што ААН, як i раней, прызнае Арафата ў якасьцi лiдэра палестынцаў i будзе мець зь iм справы, пакуль палестынцы ня вырашаць iначай.

Лiтаральна за некалькi гадзiнаў да пачатку сустрэчы палестынскiя экстрэмiсты наладзiлi на Заходнiм беразе Ярдану буйны тэрарыстычны акт супраць iзраiльцаў, у вынiку якога загiнулi сем чалавек. У зьвязку з гэтым Колiн Паўэл падкрэсьлiў, што спыненьне напружанасьцi ёсьць цэнтральнай умовай для вырашэньня iншых праблемаў разьвязаньня канфлiкту, улучна са стварэньнем палестынскай дзяржавы.

Чацьвёрка пагадзiлася, што iснуе вострая патрэба ў будаўнiцтве новай i эфэктыўнай сыстэмы бясьпекi ў Палестынскай аўтаномii. Удзельнiкi сустрэчы падкрэсьлiлi, што паляпшэньне бясьпекi магчымае праз сустрэчныя крокi Ізраiлю i палестынцаў, а таму Ізраiль павінен адвесьцi свае войскi на пазыцыi, дзе яны знаходзiлiся да 28 верасьня 2000 году, забясьпечыць для мiжнароднага i гуманiтарнага пэрсаналу поўны i бясьпечны доступ ва ўсе паселiшчы.

Тым часам, прадстаўнiкi Эгiпту, Ярданii i Савудаўскай Арабii, якiя таксама прысутнiчаюць у Нью-Ёрку, схiляюцца да пляну, паводле якога палестынцы павiнны правесьцi выбары, i, што болей спрэчна, ААН павiнна прызнаць палестынскую дзяржаву яшчэ да ўсталяваньня яе канчатковых межаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG