Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАБОЧЫЯ ЗАВОДУ “ЗЭНІТ” ХОЧУЦЬ БОЛЬШЫХ ЗАРОБКАЎ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Ініцыятары правядзеньня акцыяў зьбіраліся выказаць пратэст супраць нізкіх заробкаў і намераў адміністрацыі пайсьці на скарачэньне рабочых. Яны меркавалі наладзіць пікет каля прадпрыемства, рушыць у бок плошчы Леніна і правесьці там мітынг.

Адметна, што ўпершыню за апошнія гады заяўку на правядзеньне акцыяў пратэсту падавалі ня толькі першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу, але і значная частка рабочых прадпрыемства.

Як ужо паведамляла Радыё Свабода, яшчэ ў чэрвені рабочыя накіравалі адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, дзе выказалі пратэст супраць намераў адміністрацыі заводу скараціць 300 рабочых з 1200. Не дачакаўшыся адказу ад найвышэйшага чыноўніка краіны, яны зьвярнуліся да акцыяў пратэсту.

Рашэньне гарадзкой выканаўчай улады яны назвалі беспадстаўным. Ліст яны накіравалі 2 ліпеня, а гарвыканкам атрымаў яго 5 ліпеня, што і дазволіла чыноўнікам абвінаваціць рабочых у тым, што яны са спазьненьнем заярнуліся з просьбай. Вось як пракамэнтаваў такую сытуацыю намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу заводу “Зэніт” Юры Новікаў:

(Новікаў: ) “Нягледзячы на тое, што нам забаранілі правядзеньне гэтых акцыяў, адна з мэтаў ужо дасягнутая. Нядаўна прайшла заводзкая канфэрэнцыя, на якой прысутнічалі прадстаўнікі гарадзкой улады. Яны запэўнілі працоўны калектыў, што будуць захады дзеля падтрымкі прадпрыемства. Але калі сытуацыя блізкім часам на “Зэніце” не палепшыцца і заробак не падымецца вышэй за 40–50 тысяч рублёў, гэтыя акцыі адбудуцца ўсё роўна”.

Заўтра рабочыя ня выйдуць на вуліцу — яны яшчэ спадзяюцца, што ўлады стрымаюць слова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG