Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА “ЛІДСЕЛЬМАШЫ” ЗАРОБАК ВЫПЛАЧВАЮЦЬ ГРАШЫМА, А НЕ ЎГНАЕНЬНЯМІ


Ул. інф.

У артыкуле аўтар спасылаўся на інфармацыю ананімных крыніцаў, што “На аб’яднаньні “Лідсельмаш” на пачатку 1990-х гадоў частку заробку супрацоўнікі атрымлівалі гноем: такім чынам неплатаздольныя калгасы разьлічваліся за набытую на прадпрыемстве сельгастэхніку”. І далей: “Калі ўладальнікі лецішчаў выкарыстоўвалі яго на сваіх участках, то астатнія прымяненьня такому “заробку” не знаходзілі”.

Фактаў, якія маглі б пацьвердзіць праўдзівасьць гэтай інфармацыі, не прадстаўлена. Рэдакцыя Радыё Свабода вымушаная надрукаваць адпаведнае абвяржэньне на рэдакцыйным сайце www.svaboda.org ад 16 ліпеня 2002 году. Спадзяемся, што дзелавая рэпутацыя прадпрыемства не пацярпела. Між тым, факты, калі ў рэгіёне працягваецца практыка аплаты бартэрам, зусім не адзінкавыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG