Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛІ АДНАВІЛАСЯ ЭПАПЭЯ ПЕРАСЬЛЕДУ АБЛАСНОГА ГРАМАДЗКАГА АБ’ЯДНАНЬНЯ “ГРАМАДЗЯНСКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ”


Казімер Яноўскі, Гомель

Актывістаў “Ініцыятываў” абвінавацілі ў тым, што яны скарыстоўвалі кампутары, атрыманыя ад замежных фундатараў, для правядзеньня выбарчай кампаніі й незалежнага назіраньня.

Сваю ўласную пастанову судзьдзя Ганна Новік, што разглядала справу, сфальсыфікавала — яна адвольна прыпісала ўжо пасьля вынясеньня выраку да ліку сканфіскаваных пяць манітораў. За гэта спадарыня Новік атрымала вымову. Старшыня абласнога суду Аляксандар Федарцоў адмяніў пастанову і накіраваў на новы разгляд.

Гэтым разам у Чыгуначным судзе адміністрацыйную справу супраць “Грамадзянскіх ініцыятываў” разглядаў судзьдзя Аляксандар Хоміч. Ён адхіліў хадайніцтва пра спыненьне справы з прычыны даўнасьці. Не задаволіў Хоміч і просьбы пра выклік у суд шэрагу сьведкаў, у тым ліку і начальніка УКГБ, палкоўніка Цакуна. Менавіта на падставе ліста апошняга падаткоўцы склалі акт пра парушэньне “Ініцыятывамі” дэкрэту Лукашэнкі №8.

Віктар Карніенка віны не прызнаў. Ён заявіў у судзе, што распачатая яшчэ летась справа — вынік самавольства ўправы КГБ і ўцягнутых ёю прадстаўнікоў іншых дзяржаўных органаў. Пастаўленая задача — зьнішчыць уплывовае грамадзкае аб’яднаньне.

Нашаму радыё спадар Карніенка сказаў наступнае:

(Карніенка: ) “На гэты раз мы сабралі значна больш дакумэнтальных доказаў пра тое, што справа сфальсыфікаваная. Якія гэта будуць доказы, залежыць ад паводзінаў абвінавачаньня — аргумэнтаў падатковай інспэкцыі, КГБ, Міністэрства ўнутраных справаў. У любым выпадку дакумэнтальнае пацьверджаньне хлусьлівасьці абвінавачаньня ў нас ёсьць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG