Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“АФІЦЫЙНАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ ЎЖЫВАЕ ВЕДАМУЮ КАМУНІСТЫЧНУЮ ТЭРМІНАЛЁГІЮ”


Ул. інф.

(Асуцкі: ) “Відаць, таму, што дзьве траціны свайго жыцьця я пражыў у таталітарным рэжыме, і я жадаю, каб усе падобныя народы, як колішнія чэхі і славакі, маглі жыць у свабодзе. У нас умовы для гэтага зьявіліся, і хацелася б, каб яны былі і ў беларусаў. Таму я часам адчуваю сябе ахоўнікам дэмакратыі. Я бачыў, што дэмакратычна арыентаваныя парлямэнтары з Заходняй Эўропы, якія ніколі не жылі пад таталітарным рэжымам, ня маюць такога выразнага пачуцьця таго, што такое недэмакратычнасьць. А пазьней, калі мы атрымалі дэмакратыю, калі Ўладзімер Мэчыяр прыйшоў да ўлады, сытуацыя не была такая дрэнная, як пры Лукашэнку. Тым ня менш, праз Мэчыяра мы страцілі дарогу ў NATO яшчэ на 5-6 гадоў, нашую дарогу да эўрапейскіх структураў. Таму, калі я ведаю пра нейкі дрэнны, таталітарны рэжым недзе ў Эўропе, мая задача – зрабіць нешта, і я раблю гэта зь першых дзён працы ў ПА. Беларусь – першы пункт у маім графіку, кожны год, на кожнай сэсіі.

Я чуў заявы гэтак званай “афіцыйнай” дэлегацыі, якія былі зробленыя зусім у сталінскі спосаб, гэта значыць – абвяржэньне ўсяго, што можа быць дрэнна ў Беларусі. Абвяржэньне ўсіх праблемаў, перасьледу, зьняволеньняў, забойстваў, зьнікненьняў. Яны ад усяго адмаўляліся. То бок, “усё окей”. І яны ўжывалі ведамую камуністычную тэрміналёгію – “умяшаньне”. Калі я чую слова “ўмяшаньне”, мне ясна, што нешта яны хочуць схаваць. А ў сёньняшняй Эўропе нічога няможна схаваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG