Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“МІРСКІ ЗАМАК ЁСЬЦЬ СЫМБАЛЕМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, МАГУТНАСЬЦІ Й АДРАДЖЭНЬНЯ БЕЛАРУСІ”


Ганна Соусь, Менск

Сёньня завершыўся афіцыйны візыт генэральнага дырэктара ЮНЭСКА Каітыры Мацууры ў Беларусь. Заключнай яго часткай сталася падпісаньне Мэмарандуму аб супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі й ЮНЭСКА ў сфэры адукацыі, навукі, культуры й камунікацыяў.

Падчас свайго візыту ў Беларусь спадар Мацуура ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцьця ў Мірскім замку мэмарыяльнай дошкі пра ўключэньне яго ў сьпіс Усясьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

(Мацуура: ) “Да гэтага часу Мірскі замак ёсьць сымбалем незалежнасьці, магутнасьці й адраджэньня вашай краіны. І той факт, што Мірскі замак цяпер уключаны ў сьпіс Усясьветнай спадчыны, значыць, што гэтая культурная спадчына стала часткай набыткаў чалавецтва”.

Паводле спадара Мацууры, у Беларусі ня толькі Мірскі замак можа быць уключаны ў сьпіс Усьсьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

(Мацуура: ) “Беларусь прапанавала сваю кандыдатуру дзеля ўключэньня ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Вельмі важна рабіць намаганьні дзеля захаваньня нематэрыяльнай культурнай спадчыны — традыцыйных танцаў, песень, абрадаў. І ня толькі на нацыянальным узроўні, але й на міжнародным. І ў гэтай сфэры Беларусь павінна далучыцца да абароны гэтых двух відаў культурнай спадчыны”.

У Беларусі няма прадстаўніцтва ЮНЭСКА. Паводле міністра замежных справаў Міхаіла Хвастова, гэтая сытуацыя пакуль задавальняе беларускі бок.

(Хвастоў: ) “Адкрытае бюро ЮНЭСКА ў Маскве, якое будзе распаўсюджваць сваю дзейнасьць у тым ліку й на Беларусь, будзе актыўна садзейнічаць набліжэньню ЮНЭСКА канкрэтна да працы зь Беларусьсю. Гэтым супрацоўніцтвам мы задаволеныя. Канечне, мы будзем зацікаўленыя, калі ЮНЭСКА адшукае магчымасьці, у тым ліку і фінансавыя, каб адкрыць прадстаўніцтва ў нас. Але сёньня гэтыя функцыі выконвае ў тым ліку й аддзяленьне ААН ПРААН, якое часткова займаецца рэалізацыяй праграмаў, якія падтрымлівае ЮНЭСКА”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG