Міхаіл Лявонаў знаходзіцца пад вартай з 6 студзеня. Спачатку ён утрымліваўся ў менскім сьледчым ізалятары, потым быў пераведзены ў жодзінскі ізалятар, які лічыцца адным з найбольш жорсткіх паводле рэжыму.
Міхаіл Лявонаў хворы на адну з вострых формаў радыкуліту, і дактары, якія яго лячылі да арышту, выказваюцца за лячэньне ў шпіталі. Аднак у пракуратуры лічаць, што былога дырэктара найбуйнейшага прадпрыемства краіны лепш трымаць за кратамі.