Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЁС ЗАТРЫМАНЫХ НА МЯЖЫ ПААСОБНІКАЎ БЮЛЕТЭНЮ “ЭМІГРАНТ” ДАГЭТУЛЬ НЯВЫЗНАЧАНЫ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

На мінулым тыдні намесьнік начальніка гарадзенскай мытні спадар Cівіцкі паведаміў Радыё Свабода, што ў пятніцу адмысловая камісія павінна скончыць вывучэньне зьместу “Эмігранта” ды вырашыць, шкодзіць гэтае выданьне інтарэсам Рэспублікі Беларусь ці не. Аднак у абяцаны тэрмін лёс “Эмігранта” ня быў вырашаны. Гаворыць старшыня магілёўскага праваабарончага цэнтру Сяргей Абадоўскі, у якога тыдзень таму беларускія мытнікі знайшлі і затрымалі 210 паасобнікаў бюлетэню.

(Абадоўскі: ) “Я тэлефанаваў да спадара Сівіцкага (намесьніка начальніка гарадзенскай мытні), які абяцаў мне, што ў пятніцу ўсё будзе вядома. Аднак ён адказаў, што, на жаль, ад мытнікаў ужо нічога не залежыць. Цяпер бюлетэнем займаецца адмысловая камісія Дзяржкамдруку. А калі яна прыме рашэньне – невядома”.

(Карэспандэнт: ) “Спадар Абадоўскі, здаецца на пачатку зьмест бюлетэня вывучалі мытнікі?”

(Абадоўскі: ) “Спачатку бюлетэнем займалася мытня. Але потым, пасьля пэўнага націску журналістаў, мытнікі зразумелі, што адбылося, і, напэўна, вырашылі “сьпіхнуць” гэтую справу на Дзяржкамдрук”.

Даведацца ў гарадзенскіх мытнікаў чаму бюлетэнь быў перададзены ў Дзяржкамдрук, сёньня аказалася немагчымым.

Між тым, затрыманьне і канфіскацыя друкаванай прадукцыі на польска-беларускай мяжы – гэта зусім ня рэдкасьць. Хаваць часам трэба нават афіцыйна зарэгістраваныя незалежныя газэты.

З канфіскацыяй “Беларускіх ведамасьцяў”, якія выдаюцца ў Польшчы, не аднойчы сутыкаўся выдавец гэтага часопісу, лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк. Паводле спадара Пазьняка, ад 1996 году “Беларускія ведамасьці” на польска-беларускай мяжы канфіскоўвалі 6-7 разоў. Зянон Пазьняк лічыць, што палітыка цяперашніх беларускіх уладаў у гэтай справе яшчэ горшая, чымся колішняя палітыка ўладаў савецкіх.

(Пазьняк: ) “Ёсьць тры варыянты затрымкі. Першы, і самы агульны: затрымліваецца ўсё, што напісанае па-беларуску. Далей: усё, што зьвязанае з пэўнымі прозьвішчамі. Напрыклад, калі ў тэксьце сустракаецца прозьвішча Пазьняк, то друкаваныя выданьні напэўна затрымліваюцца, нягледзячы на тое, што там напісанае. І трэці варыянт – затрымліваецца ўсё, што тычыцца пэўных асобаў, нават калі няма ніякіх прозьвішчаў.

Гэта правілы акупацыйнай зоны. Яны больш жорсткія, чым у СССР. Яны выбарачныя – нішчыцца ўсё нацыянальнае, усё свабоднае. Ня толькі тое, што пагражае рэжыму, але і тое, што не прагражае, але не стасуецца з акупацыйнай палітыкай. Такім чынам, гэта вельмі актуальная праблема – межы Беларусі, на якіх зьнішчаецца ўсё нацыянальнае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG