Імёны затрыманых: Руслан Харкевіч, Зьміцер Дашкевіч і Алесь Васкалей. Усе яны цяпер знаходзяцца ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі Менску.
Намесьнік старшыні Маладога фронту Аляксей Шэін гаворыць, што гэтая акцыя сёньня праходзіла ў самых людных раёнах Менска, і яе мэтай было прыцягненьне ўвагі людзей да лёсаў журналістаў Завадзкага, Маркевіча й Мажэйкі.
Прадстаўнікі праваабрончых арганізацыяў дамагаюцца вызваленьня затрыманых маладафронтаўцаў.
Як стала вядома пазьней, праз тры гадзіны трох затрыманых выпусьцілі.