Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКАЙ МЯЖЫ КАНФІСКАВАНАЯ ПАРТЫЯ БЮЛЕТЭНЯЎ “ЭМІГРАНТ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

210 асобнікаў другога нумару бюлетэню з Польшчы ў Беларусь вёз дырэктар магілёўскага праваабарончага цэнтру Сяргей Абадоўскі. Аднак беларускія мытнікі затрымалі друкаванае выданьне, патлумачыўшы гэта наступным чынам. Зь Беластоку гаворыць рэдактар “Эмігранта” Ясь Абадоўскі.

(Абадоўскі: ) “Мытнікі патлумачылі гэта тым, што распаўсюджваньне нашага выданьня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можа пашкодзіць інтарэсам краіны”.

(Карэспандэнт: ) “Спадар Абадоўскі, а як бы вы пракамэнтавалі дзеяньні беларускіх мытнікаў?”

(Абадоўскі: ) “Канфіскацыя “Эмігранта” паказвае, што беларускія ўлады напалоханыя такой актыўнай пазыцыяй палітычных уцекачоў, якія намагаюцца аб’яднаць усіх беларусаў-уцекачоў, якія знаходзяцца ў Эўропе, а таксама тым, што мы тут у Польшчы дапамагаем беларусам, якія вымушаныя з’ехаць і прасіць палітычнага прытулку”.

Спадар Абадоўскі паведаміў, што частка накладу “Эмігранту” ўсё адно трапіла ў Беларусь.

Першы нумар бюлетэню Зьвязу беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы выйшаў у красавіку гэтага году. Зараз да друку рыхтуецца трэці нумар выданьня. На сваіх старонках “Эмігрант” падае шмат карыснай інфармацыі для беларускіх палітычных уцекачоў, якія ўжо знаходзяцца ў Польшчы альбо зьбіраюцца туды прыехаць. Ёсьць таксама паведамленьні зь Беларусі і аналітычныя матэрыялы, прысьвечаныя цяперашняму стану польска-беларускіх стасункаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG