Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БОЛЬШАСЬЦЬ БЕЛАРУСКІХ ГЛЕДАЧОЎ НЕ ЗАДАВОЛЕНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫМІ ПРАГРАМАМІ НОВАГА БЕЛАРУСКАГА ТЭЛЕКАНАЛУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Пераважная большасьць апытаных людзей яшчэ ні разу ня бачыла выпускаў навінаў гэтага новага каналу — нягледзячы на даволі агрэсіўную рэкляму. У Менску стаіць шмат рэклямных шчытоў зь лягатыпам АНТ і сьлёганам “Не вместо — а вместе!” У тых жа, хто глядзеў навіны гэтага каналу, я спачатку запытаўся: ці падабаецца ім новы канал і ці адрозьніваецца ён ад першага каналу БТ? Вось якія былі адказы:

(Спадарыня: ) “Так, адрозьніваюцца — менш палітыкі. Больш бытавых сцэнаў, і мне гэта падабаецца”.

(Спадар: ) “Мне здаецца, што ў гэтай праграме лепш асьвятляюцца падзеі. Я рэдка гляджу беларускія навіны, але мне здаецца, што гэтыя навіны лепшыя”.

(Іншы спадар: ) “Праграма толькі пайшла ў эфір, але навіны нешта капіююць расейскае НТВ, ОРТ, РТР. Пажывем — пабачым, у іх быццам бы неблагая рэкляма йдзе”.

(Мужчына: ) “Яны мне не падабаюцца, а БТ-1 я ўвогуле не гляджу”.

(Малады хлопец: ) “Падабаюцца ці не — адказаць даволі цяжка, але тое, што яны расейскамоўныя, шмат пра што гаворыць. А адрозьніваецца ці не — гэта тое ж самае”.

(Дзяўчына: ) “Ня вельмі розьняцца. Яны расейскамоўныя і непрафэсійныя”.

(Кабета: ) “Маштаб навінаў местачковы і непрафэсійны. Быў нейкі рэпартаж пра крымінальны стан у Чыжоўцы — нешта такое, што ня трэба было займаць эфірны час такімі навінамі”.

(Карэспандэнт: ) “А чым розьняцца гэтыя навіны ад першага каналу БТ?”

(Кабета: ) “Тым, што яны на расейскай мове вяшчаюць і дызайн студыі больш багаты. А падача навінаў даволі тэндэнцыйная”.

(Падпалкоўнік беларускай арміі: ) “Я б сказаў, што нічога новага мы ня ўбачылі”.

(Спадарыня: ) “Усё суб’ектыўна, я ня надта задаволеная. Ну там крымінальная хроніка, але палітычныя навіны падаюцца аднаплянава”.

Аляксандар Лукашэнка ды іншыя высокія чыноўнікі ня раз казалі, што другі беларускі тэлеканал мусіць стварыць нармальную канкурэнцыю БТ ды шматлікім расейскім каналам. Вось, што думаюць на гэты конт гледачы:

(Кабета: ) “Не, маштаб навінаў абсалютна саступае расейскім”.

(Хлопец: ) “З такім пэрыядам вяшчаньня і супрацоўнікамі — наўрад ці”.

(Дзяўчына: ) “Ну, пабачым”.

(Кабета: ) “Думаю, не — бо некалькі выпускаў ні пра што не гавораць”.

(Спадар: ) “Беларускае тэлебачаньне нашмат адстае ад расейскага, у асноўным усё капіюецца”.

(Падпалкоўнік: ) “Я думаю, час пакажа, будзем спадзявацца на лепшае”.

(Спадарыня: ) “Па раскрыцьці матэрыялаў, я думаю, што ён саступае й будзе саступаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG