Некалі падобны прысуд – так званая хімія – быў вынесены Іосіфу Бродскаму, будучаму Нобелеўскаму ляўрэату. Кожнае слова таго суду, пракурора, сьведкаў, грамадзкіх абвінаваўцаў, а таксама абвінавачанага было запісанае і пазьней надрукаванае – ганебным напамінкам адным удзельнікам, сьведчаньнем гонару іншых.
Эмацыйным фонам працэсу ў Гародні сталі два словы, якія скандавалі прысутныя – “ганьба!” і “свабоду!”
Спрэчка ганьбы і свабоды не завершаная ў Горадні, як незавершаная ва ўсёй Беларусі.
Нядаўна Васіль Быкаў сказаў – за імі перамога, за намі – ісьціна.
Ня так і мала.