Часопіс цытуе выказваньні Пуціна пра “адраджэньне Савецкага Саюзу” і пра тое, што нікому ня будзе дазволена аднавіць яго за кошт расейскіх эканамічных інтарэсаў. “Пуцін разгарнуў палітыку на Захад, і размовы пра аднаўленьне імпэрыі ўжо непрымальныя, – піша “Newsweek”.
“Лукашэнка болей ня ўпісваецца ў агульную карціну. Раней беларускі бос дапамагаў Ельцыну атрымаць галасы тых расейцаў, якія мелі настальгію па савецкім часе, але ў гэтыя дні Лукашэнка ізаляваны і ўспрымаецца ўсяго толькі як дыктатар, які парушае правы чалавека”, – зазначае амэрыканскі часопіс “Newsweek”.