Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІІ


Кастусь Бандарук, Прага

Аб знаходцы паведаміў сакратар Вярхоўнай Рады Аховы Гістарычных Помнікаў – Захі Хавас. З гіерогліфаў на саркафагу вынікае, што ў ім знаходзяцца астанкі наглядчыка адміністратыўнай акругі Ні Всэрта, які адказваў за прыцягненьне рабочай сілы для пабудовы піраміды. Паводле кіраўніка археалягічнай групы, саркафаг запячатаны, і не падлягае сумневу, што ён праляжаў некрануты ў грабніцы 4,600 гадоў. У грабніцы былі знойдзеныя таксама дзясяткі адзінак керамічнай пасуды. Паводле эгіпецкіх археолягаў, апошняя знаходка зьяўляецца доказам таго, што піраміды будавалі самі эгіпцяне, а не чужынцы і не прадстаўнікі нейкіх ранейшых мітычных цывілізацыяў. Раскопкі, праводжаныя на могілках, пацьвердзілі таксама, што будаўнікі пірамідаў не былі нявольнікамі.

Г’ЮСТАН, ЗША. Кампанія Thera Sense, якая спэцыялізуецца ў вытворчасьці прыбораў для хуткага аналізу крыві на ўзровень цукру, выпусьціла новы кампактны аналізатар. Прылада, якая атрымала назоў Free Style Tracker, ужо прайшла неабходныя выпрабаваньні і дапушчаная Фэдэральнай Управай Харчаваньня і Лекаў (FDA) да масавага продажу. Для правядзеньня аналізу крыві з дапамогай новага аналізатара патрабуецца мінімальная колькасьць крыві, а сама працэдура вельмі простая. Праграмнае абсталяваньне прылады дазваляе праводзіць маніторынг узроўню глюкозы ў крыві, і ў адпаведнасьці з атрыманымі дадзенымі рэгуляваць колькасьць вугляводаў у ежы, а таксама назапашваць інфармацыю пра стан здароўя пацыента. Продаж новых аналізатараў крыві распачаўся ў ЗША ў мінулую пятніцу. Два варыянты гэтага вынаходніцтва каштуюць адпаведна 150 і 500 даляраў ЗША.

ЗША. Як паведаміла газэта “The Independent”, групе амэрыканскіх вучоных на чале з д-рам Робэртам Бартлетам удалося стварыць штучныя лёгкія. Аб сваім вынаходнiцтве Бартлет паведаміў у часе Зьезду Амэрыканскай Асацыяцыі Дасьледаваньняў Унутраных Органаў (American Society For Artificial Inernal Organs). Штучнае лёгкае мае форму плястыкавай камэры, напоўненай мікраскапічнымі пустымі ўнутры валокнамі. Яны пастаўляюць у кроў кісларод і адбіраюць двухвокіс вугля. “Дасьледаваньні, праведзеныя на жывёлах, далі станоўчы вынік. Авечкі, якім мы прышчапілі штучнае лёгкае, пражылі зь ім больш за тыдзень. Калі гэты штучны орган зможа працаваць як мінімум цягам месяца, то некалькі клінікаў ўжо гатовыя пачаць іх прышчэпліваць першым пацыентам”, – сказаў Д-р Бартлет. Ён адзначыў, што штучнае лёгкае зьяўляецца толькі часовым, дапаможным сродкам для тых, хто чакае аперацыі перасаджваньня сапраўдных, чалавечых лёгкіх. У ЗША штогод 80% такіх пацыентаў паміраюць, пакуль знойдзецца для іх гэты жывы орган.

ЛЁНДАН. Брытанскія навукоўцы распрацавалі магнітныя мікрасхемы, якія ў недалёкай будучыні, праўдападобна, яшчэ сёлета, могуць замяніць традыцыйныя электронныя чыпы. Вынаходнікі назвалі сваё вынаходніцтва “нанітамі”. Пакуль вядома пра іх няшмат: для вытворчасьці “ нанітаў” ня будзе патрэбны крэмній, і яны будуць больш энэргаёмкія ды таньнейшыя за свае электронныя аналагі. У будучыні навукоўцы плянуюць зьменшыць памеры магнітных чыпаў да некалькіх атамаў, што адкрые перад імі проста неабмежаваныя магчымасьці. Аўтар праекту Расэль Каўбэрн (Russel Cowburn) лічыць, што замена электронных міксрасхемаў магнітнымі дазволіць зрабіць мабільны тэлефон гэтак функцыянальным, як лічбавы тэлевізар. Мяркуецца, што магнітныя чыпы будуць выкарыстоўвацца таксама ў галінах мэдыцыны і фармацэўтыкі.

МЫС КАНАВЭРАЛ, ФЛЯРЫДА. Як паведаміла газэта “Daily Telegraph”, вучоныя чарговы раз сутыкнуліся з загадкай Усясьвету. Яны цьвердзяць, што касьмічны карабель, накіраваны ў космас 30 гадоў таму, знаходзіцца пад узьдзеяньнем нейкага невядомага сілавога поля. Дасьледчая ракета Pioneer-10 была запушчаная ў космас у сакавіку 1972 году. Паводле касьмічнага агенцтва НАСА, у чэрвені 1983 касьмічны карабель павінен быў выйсьці па-за арбіту Плютонія, самай аддаленай плянэты ў Сонечнай сыстэме. Аднак незалежна ад таго, як далёка Pioneer прарываўся ў касьмічную прастору, нейкая таямнічая сіла прыцягвала яго ў напрамку Сонца. Паводле Філіпа Лэінга з дасьледчыцкай групы, якая адсочвае рух гэтага карабля, вучоныя праверылі ўсе вядомыя навуцы тэорыі і прынцыпы, аднак надалей ня ведаюць, якая сіла не дае гэтаму касьмічнаму караблю пакінуць Сонечную сыстэму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG