Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГІШПАНСКІ АМБАСАДАР У ПОЛЬШЧЫ КАМЭНТУЕ СЫТУАЦЫЮ ЗЬ МІСІЯЙ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

У спатканьні з гішпанскімі дыпляматамі, акрамя журналістаў, узялі ўдзел шэраг высокіх чыноўнікаў польскага ўраду, канцылярыі прэзыдэнта і Міністэрства замежных справаў. Прысутныя ў асноўным цікавіліся досьведам Гішпаніі на шляху да аб’яднанай Эўропы. Прамоўцы адзначылі шэраг станоўчых зьменаў у Эўразьвязе, якія адбыліся у часе гішпанскага Старшынства.

Па сканчэньні спатканьня Амбасадар Каралеўства Гішпанія Хуан Пабло дэ ля Іглесіа адказаў на пытаньне радыё “Свабода”.

(Карэспандэнт: ) “Спадар Амбасадар, за час, які застаўся да сканчэньня гішпанскага Старшынства, хутчэй за ўсё ня ўдасца вырашыць канфлікт вакол прысутнасьці КНГ АБСЭ ў Беларусі. Як вы ацэньваеце цяперашні стан перамоваў АБСЭ з кіраўніцтвам Беларусі?”

(Хуан Пабло дэ ля Іглесіа: ) “Зразумелым ёсьць тое, што калі б беларускае кіраўніцтва хацела канструктыўна разьвіваць стасункі з Эўропай і АБСЭ, то само добра ведае, што трэба для гэтага зрабіць. Як Эўропа, так і АБСЭ сапраўды хочуць мець магчымасьці для разьвіцьця добрых адносінаў зь Беларусьсю і беларускім народам. Адзінае, чаго мы патрабуем – гэта простага выкананьня абавязкаў, прадугледжаных дакумэнтамі АБСЭ – умацаваньня ў Беларусі дэмакратычных інстытутаў, падставаў рынкавай эканомікі, ды шанаваньня правоў чалавека і грамадзяніна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG