Міліцыянты сьцьвярджаюць, што арсэналу з такой колькасьцю зброі ў Менску дагэтуль не знаходзілі — у таемным сховішчы былі гранатамёт, вінтоўка, пісталет, абрэз паляўнічай стрэльбы, шмат патронаў, гранаты, выбуховыя пакеты й дымавыя шашкі.
Паводле прэсавай службы Міністэрства ўнутраных справаў, сьледчыя разглядаюць шмат вэрсіяў паходжаньня зброі, у тым ліку і магчымасьць выкраданьня зброі з часткі ўнутраных войскаў, што месьціцца побач.