Спадар Гутман перакананы, што кіраўнікі габрэйскіх арганізацыяў ня мусяць супрацоўнічаць з уладамі, якія не хаваюць дзяржаўнага антысэмітызму. Ён лічыць, што габрэйскім калектывам трэба было байкатаваць фэстываль у Горадні, бо галоўныя габрэйскія сьвятыні — сынагогі — альбо не аддаюць законным гаспадарам, альбо прадаюць з аўкцыёну.
(Гутман: ) “Мы ня можам дазволіць зьнішчаць наш дух нацыянальнай годнасьці. Калі мы зьвернемся ў нядаўнюю гісторыю, калі габрэяў прывозілі ў лягеры сьмерці, на пэроне эшалёны сустракалі габрэйскія аркестры. Гэтыя аркестры нацысты ставілі на пэрон, каб супакоіць тых, хто быў у цягніках. На мой погляд, кіраўнікі габрэйскіх арганізацыяў Беларусі, якія пагадзіліся на ўдзел у фэстывалі, выконваюць ролю такіх габрэйскіх аркестраў. Няма як быццам падставы сказаць “у канцлягеры Лукашэнкі”, але ў балоце Лукашэнкі — можна сказаць дакладна”.