Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІЯ ФУТБОЛЬНЫЯ ЗАЎЗЯТАРЫ ПРАТЭСТУЮЦЬ, І ІХ МОЖНА ЗРАЗУМЕЦЬ, — ПІШУЦЬ ШВАЙЦАРСКІЯ ВЫДАНЬНІ


Алена Панкратава, Менск

Сярод тых, хто не закупіў права на трансьляцыю сусьветнага першынства ў Японіі й Паўднёвай Карэі, усяго дзясятак краінаў. Гэта пераважна постсавецкія рэспублікі, дзе адрозна ад Беларусі ніколі не існавала сталых футбольных традыцыяў. Што тычыць беларускіх спартоўцаў, то ў мінулым яны пасьпяхова выступалі ў складзе зборнай СССР, сёньня яны гуляюць у вядомых замежных клюбах, ня так даўно беларуская зборная па футболе пасьпяхова выступіла на міжнародным турніры.

Як піша выданьне, беларускі ўрад хутчэй напэўна ўсьведамляе магчымыя наступствы гэтага інцыдэнту. У размове з журналістамі прадстаўнікі ўладаў падкрэсьліваюць, што абурэньне і пратэст насельніцтва ім зразумелыя. Тым ня менш, афіцыйная ацэнка дзеяньняў Беларускай нацыянальнай тэлекампаніі яшчэ ня дадзеная.

Як піша швайцарскі друк, выглядае дзіўным, што нацыянальная тэлевізія, друкуючы напярэдадні ў газэтах расклад расейскіх тэлевізійных праграмаў з рэпартажамі зь Японіі і Паўднёвай Карэі, ня ведала, што беларускія футбольныя заўзятары ня маюць ніякіх шанцаў убачыць гэтыя футбольныя гульні, што расейскія тэлеканалы ОРТ і РТР ніколі ня пойдуць на тое, каб парушыць адпаведныя пагадненьні з манапалістам паказу чэмпіянату — нямецкай кампаніяй “Кіrch Media”.

Як пішуць швайцарскія аглядальнікі, сёньня ні для ні кога не навіна, што футбол для мільёнаў людзей — гэта больш чым футбол, і ігнараваць інтарэсы аматараў гэтае гульні немагчыма.

Так, у Швайцарыі, чыя нацыянальная каманда ня ўдзельнічае ў сусьветным першынстве, шэраг кансальтынгавых кампаніяў напярэдадні чэмпіянату адмыслова пралічылі магчымыя страты ад таго, што гульні чэмпіянату будуць трансьлявацца ўдзень, у працоўны для Эўропы час. Як вынік, у шэрагу фірмаў, дзе занята найбольш фанатаў, на час прынцыпова важных гульняў робяцца перапынкі. Шэраг эўрапейскіх галіновых прафсаюзаў настаяў таксама на тым, каб для заўзятараў былі ўведзеныя больш гнуткія працоўныя графікі.

Як піша “Basler Zeitung”, у Беларусі аматарам футболу не застаецца нічога іншага, як выходзіць з пратэстамі на плошчы краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG