Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ


Алесь Грыневіч, Прага

Яны ўвесь час знаходзяцца разам у ізаляваным памяшканьні, дзе ўсталяваныя тэлекамэры. Адметнасьць шоў у тым, што ўдзельнікі штодня вывучаюць нацыянальную мову Ўэльсу. Кожны тыдзень яны ўдзельнічаюць у адмысловых моўных спаборніцтвах. Пераможцы атрымоўваюць прывілеі – напрыклад, магчымасьць затэлефанаваць дадому ці схадзіць на вячэру ў мясцовы рэстаран.

ЗША. Апэляцыйны суд амэрыканскага штату Луізіяна пацьвердзіў рашэньне ніжэйшага суду, які адмовіў у судовым пазове супраць кінарэжысэра Алівэра Стоўна. У суд на рэжысэра падалі сваякі банкаўскай супрацоўніцы, якая быў цяжка параненая падчас рабаваньня. Рабаўніца Сара Эдмансан заявіла, што яна і яе сябра шмат разоў глядзелі фільм Алівэра Стоўна "Прыроджаныя забойцы", перад тым як яны зьдзейсьнілі шэраг злачынстваў, у тым ліку забойства. Сваякі параненай работніцы банку, якая праз два гады памерла, лічаць, што злачынцаў натхніў на рабаваньне фільм Стоўна. Аднак суд Луізіяны вырашыў, што фільм абаронены першай папраўкай да Канстытуцыі ЗША, якая, сярод іншага, забараняе абмежаваньні свабоды выказваньняў.

ШАТЛЯНДЫЯ. На сёлетнім тэатральным фэстывалі ў Эдынбургу, які пройдзе ў жніўні, будуць прадстаўленыя спэктаклі на тэму леташніх тэрарыстычных актаў у Амэрыцы і футбольнага чэмпіянату сьвету. На найбуйнейшым тэтральным фэстывалі сьвету – 56-м па ліку – будзе паказана 1,491 спэктакляў. Верасьнёўская трагедыя ў Нью-Ёрку, калі у выніку тэракту загінула каля 3 тысячаў чалавек, стала натхненьнем для шэрагу твораў. Да прыкладу, праект 9/11 паказвае сем асабістых гісторыяў людзей, якія былі ў Нью-Ёрку ў дзень трагедыі. Яшчэ пяць спэктакляў будуць прысьвечаныя чэмпіянату сьвету па футболе.

ПАЎДЗЁННАЯ АФРЫКА. Міжнародна вядомы паўдзённаафрыканскі кампазытар адхінуў заклік былога прэзыдэнта Паўдзённай Афрыкі Нэльсана Мандэлы папрасіць прабачэньня за сваю апошнюю песьню, якую Мандэла назваў расісцкай. Чорнаскуры аўтар песьні Мбангені Нгема ў сваім творы абураецца паводзінамі індыйскага насельніцтва Паўдзённай Афрыкі. Песьня малюе паўдзённаафрыканскіх індыйцаў як эксплюататараў. Там ёсьць наступныя радкі: "Індыйцы ня хочуць зьмяняцца; нават Мандэла ня здолеў іх зьмяніць. Белыя людзі былі лепшыя – мы ведалі, што тое быў апартэід у барацьбе за ўладу". Некаторыя радыёстанцыі і крамы забаранілі песьню. Нгема заявіў, што ён проста адлюстраваў у сваёй песьні погляды чарнаскурага насельніцтва Паўдзённай Афрыкі, якое лічыць што тамтэйшыя індыйцы прыдбалі шмат багацьцяў у часы апартэіду і надалей эксплюатуюць мурынаў. Індыйцы складаюць каля двух адсоткаў насельніцтва Паўдзённай Афрыкі.
РАСЕЯ. Расейскі кінарэжысэр Сяргей Салаўёў стаў дырэктарам новага міжнароднага кінафэстывалю, які мусіць прайсьці ў студзені наступнага году ў сыбірскім горадзе Ханты-Мансійск. Салаўёў, які калісьці стаяў на чале Маскоўскага кінафэстывалю, кажа, што ідэю правесьці новы фэстываль у Сыбіры калісьці падаў амэрыканскі актор Робэрт дэ Ніра. Галоўны прыз новага кінафэстывалю ў нафтагазавым цэнтры Расеі складзе 150 тысячаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG