Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПАЗЫЦЫЙНЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ НАЛАДЗЯЦЬ “КРУГЛЫ СТОЛ”, ПРЫСЬВЕЧАНЫ ВЫБАРАМ У МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ


Юры Дракахруст, Прага

У гэтай нарадзе, што адбудзецца 22 чэрвеня, возьмуць удзел лідэры гэтых партыяў, кіраўнікі іх абласных арганізацыяў і дэпутаты Вярхоўнага Савету.

Адначасна Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, БСДГ і шэраг іншых партыяў разглядаюць магчымасьць стварэньня перадвыбарчай кааліцыі. Да гэтага, паводле тлумачэньняў кіраўнікоў гэтых партыяў, іх падштурхоўвае стрварэньне перадвыбарчай кааліцыіі трох левых партыяў – сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”, Партыі камуністаў і Партыі працы. Аднак пакуль АГП, БНФ і БСДГ не прынялі канчатковага рашэньня, як заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька: “Калі ў нас адна мэта, то навошта ствараць два ці тры блёкі. Чакаецца, што канчатковае рашэньне наконт кааліцыі АГП, БНФ і БСДГ будзе прынятае пасьля правядзеньня “круглага стала” 22 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG