Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ НАВУКІ ДЫ ТЭХНАЛЁГІЯЎ


Алесь Грыневіч, Прага

"Endeavour" павінен даставіць новых астранаўтаў – аднаго амэрыканца і двух расейцаў – на міжнародную касьмічную станцыю. Чаўнок мае дасягнуць касьмічнай станцыі заўтра, а яго вяртаньне на Зямлю заплянаванае на 17 чэрвеня.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Брытанскія спартовыя дасьледчыкі кажуць, што футбольных брамнікаў можна навучыць лепш адбіваць пэнальці, калі яны будуць ведаць мову рухаў суперніка. Навукоўцы з Грынвіцкага ўнівэрсытэту працавалі з футбольным клюбам "Вэст Хэм". Яны высьветлілі, што футбалісты, якія б'юць пэнальці, падсьвядома паказваюць кірунак свайго ўдару. Напрамак удару загадзя вызначаецца вуглом паміж плячыма й нагамі футбаліста. У выніку можна зь вялікай верагоднасьцю яшчэ да ўдару прадказаць куды паляціць мяч – улева, управа ці па цэнтры футбольнай брамы. Дзесяць брамнікаў прайшлі адмысловы курс навучаньня, дзе ім паказвалі відэазапісы пэнальці і тлумачылі сыгналы, якія падае футбаліст сваімі рухамі. Па навучаньні брамнікі на 9 працэнтаў часьцей прадказвалі напрамак удару з пэнальці.

ЗША. Скончылася падарожжа па Злучаных Штатах машыны, якая працуе на вадародным паліве. Аўтамабіль праехаў больш за 5 тысячаў кілямэтраў. Падарожжа пачалося 20 траўня ў Сан-Францыска і скончылася ў аўторак у Вашынгтоне. У сярэднім машына ехала з хуткасьцю каля 60 кілямэтраў у гадзіну, але часам разьвівала хуткасьць, большую за 150 кілямэтраў у гадзіну. Аўтамабіль спажываў прыкладна столькі ж паліва, як звычайныя сучасныя машыны з бэнзынавым рухавіком, але шкодных выкідаў было ў шмат разоў менш. Кампанія "Даймлер-Крайслер", якая стварыла новы рухавік, выступіла зь вельмі аптымістычнай заявай, кажучы, што вынікі выпрабаваньняў пераўзышлі ўсе чаканьні.

АЎСТРАЛІЯ. Аўстралійскія навукоўцы кажуць, што яны прасунуліся на крок бліжэй да стварэньня генэтычнага крэму, які будзе змагацца супраць распаўсюджанай хваробы скуры – псарыязу. Група дасьледчыкаў з Мэльбурну распрацавалі формулу крэму, якая грунтуецца на штучнай ДНК. Крэм яшчэ патрабуе тэставаньня на людзях. Пакуль што былі праведзеныя пасьпяховыя экспэрымэнты толькі на мышах. Дасьледчыкі кажуць, што хворыя на псарыяз ва ўсім сьвеце атрымаюць доступ да гэтага леку праз 5-7 гадоў. Псарыяз прымушае імунную сыстэму арганізма атакаваць уласныя клеткі скуры. Новы крэм будзе ўтрымліваць адмысловыя малекулы, якія павінны больш эфэктыўна за традыцыйныя лекі змагацца з хваробай.

НОВАЯ ЗЭЛЯНДЫЯ. Часопіс "Палеанталёгія" піша, што ў Новай Зэляндыі знойдзеныя скамянелыя рэшткі жывёлы, якая дагэтуль была невядомай навуцы. Гэта новы від плезіазаўра – рэптыліі, якая жыла каля 70 мільёнаў гадоў таму і вельмі хутка плавала. Звычайныя плезіязаўры былі падобныя да вялікай зьмяі на целе гіганцкай чарапахі. Новы від меў карацейшую шыю, а таксама іншую форму чэрапа ды зубоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG