“Беларуская Атлянтыда”
“Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе” — гэтая прымаўка выразна акрэсьлівала дачыненьні беларускага шляхціца зь дзяржаўнаю ўладаю. Але яна ня меней яскрава адлюстроўвала і ўладныя дачыненьні ў сям’і ў эпоху “залатой шляхецкай вольнасьці”. Дэкляраваныя Статутам Вялікага Княства Літоўскага правы асабістай свабоды, гэтак сама, як і маёмасныя правы, у сям’і саступалі звычаям, якія сфармаваліся яшчэ за часы першабытнага патрыярхату: “гаспадар — у хаце галава”.
Пра норавы, якія панавалі ў шляхецкай сям’і ў XVII–XVIII стагодзьдзях, і павядуць размову ў чарговай перадачы “Беларуская Атлянтыда” яе аўтар Вячаслаў Ракіцкі й гісторык культуры Вацлаў Арэшка.
“Палітычная геаграфія”: Мёры
Самае моцнае ўражаньне ад паездкі ў Мёры наш карэспандэнт атрымаў, зайшоўшы ў адну з грамадзкіх прыбіральняў. Замест туалетнай паперы там высіўся стос паштовых блянкаў з выявай “Пагоні” і надпісам “Рэспубліка Беларусь”. Па тлумачэньні ён зьвярнуўся на пошту…
Ігар Карней наведаў і іншыя месцы ў Мёрах. Расповяд пра іх – у чарговым выпуску “Палітычнай геаграфіі”.