Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ НАВУКІ ДЫ ТЭХНАЛЁГІЯЎ


Алесь Грыневіч, Прага

Ныркі прыжыліся і ня выклікалі праблемаў у імуннай сыстэме каровы. Мэтай экспэрымэнту было давесьці, што органы, атрыманыя з дапамогай клянаваньня, не выклікаюць адмоўнай рэакцыі ў жывёлы-донара. Гэтае дасьледаваньне прадэманстравала, што ў прынцыпе клянаваньне можна выкарыстоўваць дзеля стварэньня штучных органаў для перасадкі, і гэтыя органы ня будуць адлучацца арганізмам. Тыя ж дасьледчыкі з амэрыканскга штату Масачусэтс ужо стварылі штучнае сэрца й цягліцы, якія прайшлі тэст на прыжываньне.

ШАТЛЯНДЫЯ. Навукоўцы кажуць, што жанчыны хлусяць лепей за мужчынаў. Дасьледчыкі ўнівэрсытэта каралевы Маргарыты ў Эдынбургу высьветлілі, што мужчыны ў сярэднім у два разы часьцей за жанчынаў робяць паўзы падчас размовы. Калі людзі хлусяць, паўзы ў большасьці выпадкаў падаўжаюцца, і мужчыны часьцей запаўняюць іх няўцямнымі гукамі. Робін Ліклі, дасьледчык з факультэту маўленьня і мовы, кажа, што пакуль невядома, выкліканая розьніца паміж мужчынамі й жанчынамі біялягічнымі прычынамі ці адметнасьцямі выхаваньня.

ЗША. 13-гадовы хлопчык у амэрыканскім штаце Агаё скарыстаўся са школьнага кампутара і купіў самалёт і гелікоптэр. Паліцыя кажа, што агульная сума пакупак малога большая за паўтара мільёна даляраў. Хлопчык удзельнічаў у Інтэрнэт-аукцыёне з дапамогай паролю сваёй маці. Тая даведалася аб пакупках, калі ёй затэлефанаваў уладальнік шрубалёта і пацікавіўся, як яна зьбіраецца плаціць. Жанчына неадкладна паведаміла ў паліцыю і скасавала пакупкі. Ніякіх абвінавачаньняў супраць непаўнагадовага пакупніка ня вылучана. Ягоны клясны настаўнік кажа, што пакуль ня вырашыў, якім чынам пакараць хлопца.

БАНГЛЯДЭШ. Міністэрства аховы здароўя Банглядэш хоча забараніць дзецям да 16 гадоў карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Гэта нібыта мусіць абараніць іх ад выпраменьваньня, шкоднага для мозгу. Тамашнія апэратары мабільнай сувязі выступаюць супраць забароны, кажучы, што няма ніякіх навуковых падставаў лічыць, што мабільныя тэлефоны шкодныя для здароўя.

ІТАЛІЯ. Італьянскі сьвятар штодня дасылае на мабільныя тэлефоны сваім парафіянам тэкставыя паведамленьні з парадамі зь Бібліі. Паола Зага зь Міляну кажа, што такія паведамленьні дапамагаюць ягонай парафіі не забывацца на слова Божае. Сярод пасланьняў было напрыклад такое: "Калі хочаш палепшыць гэты сьвет, пачні зь сябе". У інтэрвію італьянскай газэце "Авэнірэ" айцец Паола сказаў: "Гэта простыя, але глыбокія ідэі, аб якіх варта задумацца". Паводле словаў сьвятара, ягоныя парафіяне чытаюць такія паведамленьні ў мэтро, на працы ці нават у крамах.

ЗША. Дасьледваньні амэрыканскіх навукоўцаў паказваюць сувязь паміж лішняй вагой і праглядам тэлевізіі сярод дашкольнікаў. Як правіла, чым больш дзеці дашкольнага ўзросту глядзяць тэлевізію, тым большая верагоднасьць, што яны маюць лішнюю вагу. Рызыка лішняй вагі яшчэ большая, калі дзеці маюць тэлевізар у сваёй спальні. Раней такая сувязь была выяўленая ў школьнікаў. Але дасьледчыкі кажуць, што сучасныя дзеці глядзяць тэлевізію з двухгадовага ўзросту. Такім чынам, сувязь паміж колькасьцю гадзінаў каля тэлевізара і вагой прасочваецца нават у чатырохгадовых дзяцей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG