Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА “ВАРШАЎСКІМ ТЫДНІ РОЗНЫХ КУЛЬТУРАЎ” БЫЛА ПРАДСТАЎЛЕНАЯ І БЕЛАРУСЬ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

(Наўроцкі: ) “Такім чынам, вымаўляем: “Бе-ла-русь”.

Так сябра Інстытуту беларускай культуры, студэнт Сяржук Наўроцкі на варшаўскім рынку Марыенштадт вучыў прысутных палякаў гаварыць па-беларуску, перад усім вымаўляць беларускае “Г” і звычайнае для нас, але цяжкае для палякаў цьвердае “Л”. Сяржук Наўроцкі, аднак, сваімі вучнямі быў задаволены:

(Наўроцкі: ) “Аўдыторыя была вельмі ўдзячная і цікавая. Бачу, што людзі знаёмыя і з кірыліцай, і нават зь беларускай лацінкай. Так што ніякіх праблемаў не было”.

Трохі пазьней у Ліцэі на суседней вуліцы Бэднарскай можна было падрабязна даведацца аб тым, як ладзяцца беларускія народныя сьвяты.

Разам з арганізатарамі з Інстытуту беларускай культуры гледачы сьпявалі беларускія песьні, танчылі, біліся велікоднымі яйкамі і нават скакалі праз інсцэнаванае купальскае вогнішча.

Увечары на галоўнай сцэне Імпрэзы выступіў вядомы беларускі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч. Саліст гурту “Крыві” засьпяваў шэраг беларускіх народных песьняў, ды так, што шматнацыянальная аўдыторыя не хацела адпускаць яго са сцэны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG