Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ – 22 ТРАЎНЯ


Алесь Грыневіч, Прага

У гэты час у Злучаных Штатах ішла грамадзянская вайна, але ў Нью-Ёрку вайна была іншай – за права кантраляваць горад змагаліся банды крымінальнікаў з назвамі кшталту "Балотныя анёлы". Скарцэзе кажа, што гісторыі, на якіх грунтуецца фільм, ён ведае з 10-гадовага ўзросту. "Гэтымі гісторыямі былі насычаныя сьцены ды брук вуліцаў Нью-Ёрку”, – кажа ён. Рэжысэр прыехаў на прагляд у Канны разам з дзьвюма "зоркамі" фільму – Леанарда ды Капрыё і Камэрон Дыяз. Сярод гледачоў, што сабраліся на прагляд эпізоду ў кінатэатры Люм'е, былі акторкі Жульет Бінош ды Шэран Стоўн, а таксама рэжысэр Дэвід Кронэнбэрг.
ЛІВЭРПУЛЬ. Першая выстава карцінаў былога ўдзельніка гурту "Бітлз" Пола Макартні мае стаць рэкорднай для брытанскага гораду Лівэрпулю па колькасьці наведвальнікаў. Дагэтуль найбольшая колькасьць людзей – каля тысячы штодня – прыходзілі паглядзець на выставу малюнкаў Леанарда да Вінчы. Карціны Макартні будуць выстаўляцца ад гэтай пятніцы ў лівэрпульскай галерэі "Ўолкер", як частка сьвяткаваньняў юбілею брытанскай каралевы. На выставу трапяць каля 70 карцінаў былога "бітла". Гэта першая выстава Макартні ў Брытаніі. Музыка толькі што скончыў турнэ па ЗША і цяпер мае наведаць Лівэрпуль, каб асабіста пракантраляваць падрыхтоўку да выставы.
КАННЫ (ФРАНЦЫЯ). Амэрыканскі актор і рэжысэр Шон Пэн выступіў з рэзкай крытыкай прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ды "крыважэрнасьці" Галівуду. Пэн заявіў на кінафэстывалі ў Каннах, што амэрыканскія палітыкі і вытворцы фільмаў мусяць перагледзець свае падыходы ў сьвятле леташніх тэрарыстычных актаў у ЗША. "У сфэры фільмаў, як і ў сфэры палітыкі, мы заўжды былі крыважэрныя," сказаў ён. 41-гадовы Пэн – адзін з 11 рэжысэраў, якія ўдзельнічаюць у праекце, прысьвечаным тэрактам 11 верасьня. Кожны з гэтых рэжысэраў здымае фільм пра тэракты. Кожны фільм мае быць працягласьцю 11 хвілінаў 9 сэкундаў і зьняты адным эпізодам. Праект пад назвай "11-09-01," павінен выйсьці ў сьвет на першую гадавіну трагедыі.
ОЛДЭМ (АНГЕЛЬШЧЫНА). Тэатар паўночнаангельскага гораду Олдэм быў вымушаны адмяніць пастаноўку па творы Гербэрта Ўэлса "Нябачны чалавек," бо з-за тэхнічных праблемаў публіка насамрэч не магла бачыць галоўнага героя. У пастаноўцы нябачны чалавек павівае бінты, каб яго можна было заўважыць. Але з-за праблемаў з асьвятленьнем нябачны чалавек нават у гэтыя моманты быў незаўважны для гледачоў. Тэхнікі ня здолелі хутка пачыніць асьвятленьне, таму спэктакаль давялося спыняць і публіцы прапанавалі бясплатныя напоі. Пастаноўка пасьпяхова прайшла на наступны дзень. У спэктаклі па знакамітым творы Ўэлса выкарыстоўваюцца спэцэфэкты, над якімі працаваў лёнданскі фокусьнік, каб зрабіць пастаноўку больш рэалістычнай.
ВАШЫНГТОН. Чэлсі Клінтан, дачка былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, дапамагала ў зборы матэрыялу і напісала пасьляслоўе да кнігі "Іншы бацька: Погляд знутры на ўплыў мэдыяў на нашых дзяцей". У кнізе прафэсара Джэймса Стаера распавядаецца пра нэгатыўныя ўплывы на сучасных дзяцей з боку тэлебачаньня, Інтэрнэту, відэагульняў ды музычнай прадукцыі. Мэдыі ў кнізе называюцца фактычна іншымі бацькамі, бо дзеці часам бавяць зь імі больш часу, чым з уласнымі сваякамі. Чэлсі Клінтан, якая была студэнткай прафэсара Стаера, піша ў сваім пасьляслоўі, што яе бацькі заўжды спрабавалі адукаваць яе ў адносінах да мэдыяў і кантралявалі ёйны прагляд тэлепраграмаў. Дачка былога прэзыдэнта ЗША кажа, што ў раньнім дзяцінстве ёй дазвалялася максымум адна тэлеперадача штодня, і толькі ў суботы яна магла глядзець тэлевізар без абмежаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG