Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ АДНАВІЎ ДЗЕЙНАСЬЦЬ ТЭХНАЛЯГІЧНЫ ЦЭНТАР ТАВАРЫСТВА РАМЕСНАЙ ПРАЦЫ ДЛЯ НАВУЧАНЬНЯ ГАБРЭЙСКАЙ МОЛАДЗІ


Галіна Абакунчык, Менск

У цырымоніі адкрыцьця ўзялі ўдзел кіраўнікі гэтай найбуйнейшай у сьвеце няўрадавай адукацыйнай арганізацыі, амбасадары ЗША, Ізраілю, Вялікабрытаніі й шэрагу іншых дзяржаваў. Ад уладаў Беларусі прысутнічаў міністар адукацыі Пётар Брыгадзін.

Пасьля ўрачыстых прамоваў і адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі ў будынку Міжнароднага гуманітарнага інстытуту генэральны дырэктар Усясьветнага таварыства рамеснай працы Робэрт Зынгер падзяліўся ўражаньнямі ад падзеі.

(Зынгер: ) “Гэта вельмі важны дзень як для Беларусі, так і для ТРП. Арганізацыя вяртаецца сюды пасьля 120 гадоў. Мы спадзяемся, што інстытуту гэта дасьць выхад на міжнародную арэну”.

Таварыства рамеснай працы было створанае ў 1880 годзе ў Санкт-Пецярбургу, каб навучаць габрэйскую моладзь рамёствам, навучаць гаспадарыць на зямлі. У Беларусі гэтая арганізацыя перастала існаваць з прыходам савецкай улады, і сёньня фактычна адбылося ўрачыстае аднаўленьне ранейшай дзейнасьці.

Аднак цяпер Таварыства мае штаб-кватэру ў Жэнэве, працуе ў 70 краінах сьвету й рыхтуе маладых спэцыялістаў паводле найсучасьнейшых навучальных тэхналёгіяў і праграмаў. Тэхналягічны цэнтар у Беларусі — гэта некалькі кампутарных клясаў, разьмешчаных у будынку Міжнароднага гуманітарнага інстытуту і напоўненых сучасным тэхнічным абсталяваньнем. Гаворыць дырэктар менскага цэнтру Анатоль Грынбэрг:

(Грынбэрг: ) “Цяпер можна вучыць архітэктараў-дызайнэраў, спэцыялістаў па замежных мовах, маркетолягаў электроннага маркетынгу, а таксама іншых спэцыялістаў. Гэта вельмі добры крок наперад”.

Супрацоўніцтва з Таварыствам рамеснай працы ўлады Беларусі абмежавалі падпісаньнем пагадненьня аб супрацоўніцтве. А ў якасьці адзінага фундатара матэрыяльнага й тэхнічнага забесьпячэньня цэнтру Таварыства рамеснай працы ў Беларусі выспупіла габрэйская сям’я беларускага паходжаньня, якая цяпер жыве ў ЗША. Гаворыць адзін з членаў сям’і Стыў Сайдэн, які прысутнічаў на сёньняшнім сьвяце:

(Сайдэн: ) “Мае карані ў Горадні, дзе жылі мае дзед і бабуля, пакуль ня зьехалі перад першай усясьветнай вайной. І праз адкрыцьцё гэтага цэнтру нашая сям’я хоча падзякаваць гэтай зямлі, гэтым людзям і гэтай арганізацыі, дзякуючы якім мае продкі атрымалі добрую адкукацыю й змаглі добра ўладкавацца ў жыцьці”.

Паводле аўтараў праекту, роўныя магчымасьці для навучаньня ў Тэхналягічным цэнтры Таварыства рамеснай працы разам з габрэйскай будзе мець моладзь іншых нацыянальнасьцяў, якія жывуць у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG