Сёньня ноччу сьцягі зьявіліся на некалькіх будынках праспэкту Францішка Скарыны, на Опэрным тэатры ды ў шэрагу мікрараёнаў. Падобныя акцыі прайшлі ў Берасьці, Магілёве, Віцебску, Горадні, Гомелі ды яшчэ ў трыццаці гарадах Беларусі.
Паводле лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца, гэткім чынам маладафронтаўцы адзначылі сёмую гадавіну рэфэрэндуму 1995 году, які адмяніў нацыянальную сымболіку, а таксама пратэставалі супраць правядзеньня ў Маскве саміту Эўразійскай эканамічнай супольнасьці.