Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЫ ЗША ПРЫНЯЛІ АДМЫСЛОВУЮ ЗАЯВУ З НАГОДЫ АБ’ЯДНАНЬНЯ Ў ГОЛДЫНГ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКІХ ВЫДАНЬНЯЎ


Ул. інф.

Аўтары заявы адзначаюць, што стварэньне голдынгу, “у руках якога будуць фінансы на выдаваньне літаратурных пэрыёдыкаў, і прызначэньне на пасаду галоўных рэдактароў літаратурных часапісаў асобаў, гатовых выконваць урадавы кантроль – гэта яшчэ адзін крок у наступе на беларускую нацыянальную культуру”.

Падкрэсьліваючы ролю беларускай літаратуры ў нацыятворчым працэсе – “Беларуская літаратура, нават ва ўмовах адноснай несвабоды, заўсёды ўплывала на фармаваньне й пашырэньне ідэі аб жыцьцёвасьці беларускай нацыі, ейнай апрычонасьці ды гістарычным шляху да рэалізацыі ідэалу свабоды й незалежнасьці…” – прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША канстатуюць, што “…цяперашні наступ на літаратуру праз урадавы контроль літаратурных друкаваных органаў – гэта наступ на беларускасьць, на вынікі працы папярэдніх пакаленьняў патрыётаў Бацькаўшчыны...”

Пры канцы заявы яе аўтары заклікаюць “усіх прыхільнікаў справы нацыянальнага адраджэньня Беларусі як на Бацькаўшчыне, гэтак і ў дыяспары падтрымваць беларускіх пісьменьнікаў усякімі магчымымі спосабамі ў іхнай абароне сваіх правоў ды магчымасьцяў нармальнай творчай працы”.

Заяву падпісалі Вітаўт Кіпель, старшыня Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, Янка Запруднік, сябра Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Аляксандар Сільвановіч, сустаршыня Кааліцыі ў Абарону Дэмакратыі й Правоў Чалавека ў Беларусі і Антон Шукелайць, Старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG