Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАЗЬВЯЗ НАСТОЙЛІВА ПРОСІЦЬ МЕНСК НЕ ПЕРАШКАДЖАЦЬ ДЗЕЙНАСЬЦІ КНГ АБСЭ


Юры Сьвірко, Менск

"Эўрапейскі Зьвяз шкадуе з нагоды рашэньня беларускіх уладаў не падаўжаць візу выканаўцу абавязкаў кіраўніка місіі Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску ды настойліва просіць урад Беларусі скасаваць усялякія перашкоды нармальнаму функцыяваньню згаданай групы, паўтараючы заяву, зробленую падчас адмысловага паседжаньня Сталае рады АБСЭ ў Вене 16 красавіка. У гэтым кантэксьце хуткае прыняцьцё новага кіраўніка місіі было б важным знакам з боку беларускага ўраду аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва з АБСЭ", - гаворыцца ў заяве дзейнага старшыні Эўразьвязу.

"Эўрапейскі Зьвяз парцягвае пільна сачыць за разьвіцьцём стасункаў паміж АБСЭ й Беларусьсю й лічыць, што АБСЭ можа адыграць першаступенную ролю ўва ўзмацненьні дэмакратычных інстытутаў у Беларусі.

Эўрапейскі Зьвяз зноў нагадвае пра важнасьць дасягненьня згоды што да аднаўленьня супрацоўніцтва паміж беларускімі ўладамі й АБСЭ. Эўрапейскі Зьвяз сапраўды лічыць, што гэтае аднаўленьне было б сьведчаньнем сапраўднага выкананьня гэтымі ўладамі сваіх забавязаньняў ды палепшыла б іхнія дачыненьні зь міжнароднымі арганізацымі, а менавіта з Эўрапейскім Зьвязам", - зазначаецца ў заяве дзейнага старшыні Эўразьвязу, якім цяпер ёсьць Гішпанія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG