Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЯПЕРАШНІ І БЫЛЫ КІРАЎНІКІ ЗЬВЯЗУ ПАЛЯКАЎ БЕЛАРУСІ ПА-РОЗНАМУ АЦЭНЬВАЮЦЬ СЫТУАЦЫЮ Ў КРАІНЕ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Цяперашні кіраўнік Зьвязу палякаў Беларусі Тадэвуш Кручкоўскі ў сваім артыкуле “Чаго мы хочам ад Айчыны” адзначае, што ізаляцыя афіцыйнага Менску не на карысьцью

Спадар Кручкоўскі заклікае Варшаву ладзіць афіцыйныя спатканьні зь беларускім бокам на ўзроўні міністраў, а таксама кіраўнікоў памежных рэгіёнаў, што, на ягоную думку, дасьць магчымасьць патлумачыць беларускім палітыкам як трэба ставіцца да нацыянальных меншасьцяў.

“Ці тое, што Польшча падтрымлівае толькі беларускую апазыцыю і не разамаўляе з уладамі, ёсьць карысным для польскай меншасьці?” – пытаецца спадар Кручкоўскі, а далей пераходзіць нават да абвінавачваньняў на адрас некаторых палітычных сілаў Беларусі: “Хачу нагадаць, што менавіта беларускія нацыяналісты не прызнаюць існаваньня палякаў у Беларусі, гаворачы, што гэта толькі беларускія каталікі ці акаталічаныя і апалячныя беларусы”.

Зусім іншы тон мае зьмешчаны ў той самай газэце артыкул былога кіраўніка Зьвязу Палякаў Тадэвуша Гавіна, які заклікае палякаў, што жывуць у Беларусі, разам зь беларусамі змагацца за дэмакратыю ў краіне.

“Беларусы ў сваёй краіне былі гэтаксама зрусіфікаваныя як і палякі.
Нягледзячы на значныя пратэсты, мы будавалі Зьвяз палякаў у цесным кантакце з беларусамі. Я лічыў, што, дапамагаючы адно аднаму у барацьбе за свае правы, мы створым супольны фронт дзеля змаганьня супраць прамаскоўскіх беларускіх уладаў.

Змагаючыся за адкрыцьцё польскіх школаў у Гародні, Ваўкавыску і Наваградку, мы мелі поўную падтрымку і разуменьне беларускіх дэмакратычных сілаў”, - піша Тадэвуш Гавін, ды адзначае, што вялікую ролю ў гэтым адыграла гарадзенская газэта “Пагоня”.

“Таму, калі закрылі “Пагоню”, Зьвяз палякаў павінен быў пратэставаць. Гэта быў наш маральны абавязак перад братамі-беларусамі. Гонар Зьвязу ўратавалі некалькі ягоных сябраў, якія насуперак кіраўніцтву арганізацыі ўзьняліся на абарону газэты і былі арыштаваныя”, - лічыць спадар Гавін.

Тадэвуш Гавін падкрэсьлівае таксама, што шматлікія публічныя прызнаньні цяперашняга кіраўніцтва Зьвязу палякаў у ляяльнасьці да беларускіх уладаў, а таксама задавальненьне Аляксандра Лукашэнкі гэтым кіраўніцтвам, зусім не дапамаглі і не дапамагаюць польскай справе, а толькі шкодзяць іміджу палякаў, што жывуць у Беларусі.

“Восем гадоў кіраваньня Лукашэнкі падзялілі беларускае грамадзтва на тых, хто ягоную палітыку падтрымлівае і на тых, хто гэтую палітыку, заснаваную на падмане, гвалце і парушэньнях правоў чалавека, не падтрымлівае. Кожны грамадзянін Беларусі мусіць выбраць, да якога боку далучыцца. Палякі, якія жывуць у Беларусі павінны зрабіць слушны выбар і стаць побач з тымі беларусамі, якія змагаюцца за дэмакратыю”, - напісаў у польскім штодзёньніку “Rzeczpospolita” былы кіраўнік Зьвязу палякаў у Беларусі Тадэуш Гавін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG