Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка-111”

Заўтра вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоды слухачы зь Менску, Івацэвічаў, Калінкавічаў, Глыбокага і Ўкраіны. Слухачы разважаюць пра дыскрымінацыю беларускамоўных грамадзянаў Беларусі й пра магчымыя спосабы вырашэньня гэтай праблемы; распавядаюць пра зьняволеных у беларускіх турмах, якія маюць права на датэрміновае вызваленьне ды пра іншае.


“Беларуская Атлянтыда”

3 траўня 1791 году Чатырохгадовым Соймам Рэчы Паспалітай, у склад якой тады на канфэдэратыўнай аснове ўваходзіла і нашая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, быў ухвалены асноўны закон краіны — Канстытуцыя.

3 траўня — дзяржаўнае сьвята ў Польшчы. Але ці толькі польскай была тая канстытуцыя? А мо яе можна лічыць і беларускай? Ці тая Канстытуцыя пракладала шлях да зьнішчэньня ажно на два стагодзьдзі беларускай дзяржаўнасьці, ці расчыняла пэрспэктывы дэмакратызацыі грамадзтва? Адказы на гэтыя пытаньні шукаюць у чарговым выпуску праграмы “Беларуская Атлянтыда” яе аўтар Вячаслаў Ракіцкі й госьць менскай студыі Радыё Свабода гісторык Анатоль Грыцкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG