Менавіта Лявон Зданевіч узначальваў аўтарскі калектыў, які распрацаваў праект будынка амбасады на вуліцы Камуністычнай у Менску. Пасьля рэканструкцыі на месцы звычайнага чатырохпавярховага дома зьявіўся будынак, які лічаць адным з самых прыгожых у беларускай сталіцы.
Лявон Зданевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, уваходзіў у фракцыю БНФ. Апошнім часам ён мае ўласную архітэктурную майстэрню, дзе працуе, паводле ягоных уласных словаў, ад восьмай раніцы да адзінаццатай вечара.