Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЎСЯ ПІКЕТ “ПАРТЫЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ СУПРАЦЬ ЗЬБЯДНЕНЬНЯ НАРОДУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

З усіх палітычных партыяў толькі віцебскія сацыял-дэмакраты з “Народнае Грамады” вырашылі сёньня павіншаваць землякоў са сьвятам працы. Да іх далучыліся і тутэйшыя камуністы – “калякінцы”.

Супольны пікет прадстаўнікоў гэтых партыяў, распачаты апоўдні ў сквэры каля плошчы Леніна, доўжыўся дзьве гадзіны. Паводле назіраньняў пікетоўцаў, віншаваньні з Днём працы выклікаюць сёньня ў большасьці людзей толькі сумныя ўсьмешкі, а таксама скаргі на затрымкі заробкаў ды вымушанае беспрацоўе.

Тыя ж, каго гэтыя праблемы турбуюць найменей, бавіліся сёньня на віцебскай плошчы Волі, дзе з нагоды дзяржаўнага сьвята быў разгорнуты гандаль півам ды шашлыкамі. Такіх з-за сёньняшняга дрэннага надвор’я набралася ня болей за два дзясяткі. Некалькі пэнсіянэраў зьбіралі каля іх пустыя бутэлькі, а міліцыянты-ахоўнікі, стоячы пад дробным дажджом, слухалі канцэрт самадзейных артыстаў.

Прадстаўнікоў гарадзкіх уладаў на згаданых імпрэзах заўважана не было. Не было сёньня і традыцыйнага штогадовага ўрачыстага мітынгу. Затое ў дзяржаўных газэтах было надзвычай шырока разрэклямаванае сёньняшняе адкрыцьцё сэзону ў віцебскім заапарку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG