Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГОРАЦКІ РАЙВЫКАНКАМ НЯ ДАЎ ДАЗВОЛУ НА ВЫДАНЬНЕ ГАЗЭТЫ “ДЗЯДЗЬКА НЕСЬЦЕР”


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Газэту меркаваў выдаваць індывідуальны прадпрымальнік Дзям’ян Франкоўскі, а рэдагаваць яе меўся прафэсійны журналіст Эдуард Брокараў. Аднак падчас выдачы прадпрымальніцкай ліцэнзіі райвыканкам адмовіўся задаволіць просьбу спадара Франкоўскага пра дазвол паліграфічнай, выдавецкай і рэклямнай дзейнасьці, дазволіўшы займацца толькі гандлем.

Чыноўнікі адмовілі на той падставе, што спадар Франкоўскі ня мае журналісцкай адукацыі. Як стала вядома, газэту “Дзядзька Несьцер” зьбіраўся рэдагаваць прафэсійны журналіст Эдуард Брокараў. Зараз прадпрымальнік Дзям’ян Франкоўскі і журналіст Эдуард Брокараў мяркуюць праз суд дабіцца скасаваньня рашэньня райвыканкаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG