“Беларускае замежжа”
Тэма заўтрашняга выпуску “Беларускага замежжа” – “Беларусы Сыбіру: людзі і лёсы”. Вы пачуеце расповеды прадстаўнікоў розных плыняў беларускай эміграцыі за Ўрал, празь лёсы асобных людзей у іх адлюстраваныя і падзеі беларускай гісторыі.
У перадачы бяруць удзел Алена Сіпакова, Рыгор Красоўскі і Ўладзімер Якавенка. Аўтары перадачы Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш.
“Галерэя Свабоды”
Беларускія фатографы вярнуліся днямі з выправы па Заходнім Палесьсі. Там іх напаткала расчараваньне – тыя драўляныя цэрквы, што яны меліся фатаграфаваць, маюць цяпер іншы выгляд. Гэтым храмам цяпер пагражае зьнішчэньне. У перадачы бяруць удзел фатографы Анатоль Кляшчук, Дзяніс Раманюк і вядомая дасьледчыца дойлідзтва Тамара Габрусь. Аўтар і вядучы перадачы Сяргей Харэўскі.