Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БРУСЭЛІ ГАДАВІНУ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АВАРЫІ АДЗНАЧЫЛІ КАЛЯ БЕЛАРУСКАЙ АМБАСАДЫ


Ул. інф.

Спадарыня Натальля Брэль, якая была на гэтай акцыі, паведаміла, што там быў таксама спадар Янка Жучка, прадстаўнік Рады БНР у Бэльгіі. Людзі прынесьлі набат, бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага Народнага Фронту, плякаты на беларускай, ангельскай, флямандзкай і францускай мовах.

Тамтэйшым жыхарам няшмат кажа слова “Беларусь”, але кожны мае права выказаць стаўленьне да важных для яго падзеяў. Зрэшты, у Эўропе ведаюць даволі шмат пра Чарнобыльскую аварыю, таму што пра гэтую катастрофу шмат пішуць ва ўсім сьвеце. Каб яны не забываліся, беларусы мусяць нагадваць, – мяркуе Натальля Брэль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG