А шостай гадзіне на пляцоўцы ля Акадэміі навук сабралася прыкладна 2–3 тысячы чалавек. Распачаўся невялікі мітынг, які арганізатары наладзілі, каб праінфармаваць грамадзкасьць пра бяду, а таксама расказаць пра парадак правядзеньня сёлетняга Чарнобыльскага шляху.
Выступіў Вінцук Вячорка, які заявіў, што ў краіне, дзе ў турме сядзяць дзясяткі людзей за мірную дэманстрацыю, дзе сядзяць навуковец Бандажэўскі і рэжысэр Хашчавацкі, ня варта чакаць праўды пра наступствы Чарнобылю.
Выступіў ліквідатар наступстваў аварыі, ён казаў пра тое, што цяпер вельмі цяжка зь лекамі, іх немагчыма набыць, а беларускі ўрад адмяняе льготы “чарнобыльцам”.
Людзі прыйшлі з плякатамі і лёзунгамі, прычым ня толькі чарнобыльскай тэматыкі – актывісты “Хартыі-97” прынесьлі лёзунг “Свабоду палітвязньням”, габрэі пратэстуюць супраць зьнішчэньня сынагогі на Дзімітрава, а зялёныя заклікаюць ня нішчыць запаведных лясоў.
Я размаўляў з украінцам, які прыехаў на Чарнобыльскі шлях падтрымаць беларусаў.
Пасьля мітынгу арганізатары заклікалі сабрацца ў шыхты.