Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦЯГВАЕЦЦА СТРАЙК У ГАРАДЗЕНСКІМ ВЫТВОРЧЫМ УПРАЎЛЕНЬНІ “МЭДЫК”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Страйк працягваецца два дні. Учора да яго ўдзельнікаў прыяжджаў начальнік абласнога ўпраўленьня аховы здароўя Аляксандар Каранік. Ён сказаў, што грошай няма. Расплаціцца ёсьць магчымасьць толькі за студзень. А калі працаўнікі “Мэдыка” адмаўляюцца працаваць, іхнае ўпраўленьне могуць расфармаваць.

Сёньня сп. Каранік зноў наведаў страйкоўцаў. Размова ўжо была іншай. Ён сказаў, што зь імі цалкам разьлічацца за тры месяцы і каб яны ішлі працаваць. Пра расфармаваньне арганізацыі мовы ўжо не было.

У панядзелак страйк працягнецца. Яго ўдзельнікі вырашылі так: калі грошы сапраўды заплацяць, тады яны выйдуць на працу. А калі не атрымаюць заробкі, дык будуць страйкаваць далей. Пакуль не дамогуцца свайго.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG