Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКАГА АПАЗЫЦЫЯНЭРА ПЛЕШЧАНКУ АШТРАФАВАЛІ ЯШЧЭ НА 2 МІЛЬЁНЫ РУБЛЁЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Ён абвінавачаны ў арганізацыі ды правядзеньні несанкцыянаванага пікету ды аштрафаваны на 2 мільёны беларускіх рублёў. Гэта ўжо другі штраф, прысуджаны яму сёлета ў Чыгуначным раённым судзе.

Цягам апошняга працэсу спадару Плешчанку так і не ўдалося пераканаць судзьдзю, што ў Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка міліцыянты затрымалі яго яшчэ да таго моманту, як ён спыніўся на сваім звычайным месцы ля “Сіняга дому”, дзе ён амаль штодня распаўсюджвае агітацыйную літаратуру Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Падставай для ягонага абвінавачаньня сталіся ўлёткі, якія ён меў пры сабе, бюлетэнь “Беларускія ведамасьці” ды маленькі плякатык на грудзёх, дзе было напісана: “Патрэбныя новыя прэзыдэнцкія выбары пад пратэктаратам міжнародных арганізацыяў”.

Такім чынам, Уладзімер Плешчанка мае сёлета ўжо два штрафы, па 2 мільёны беларускіх рублёў кожны. Але сплачваць іх на карысьць дзяржаўнага бюджэту ён не зьбіраецца, бо, паводле ягоных словаў, асабістае эканамічнае незалежнасьці ад дзяржавы ён ужо дасягнуў і жыве выключна з уласнае гаспадаркі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG