Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларуская Атлянтыда”

Заўтра гаворка пойдзе пра цьвікі – звычайную і традыцыйную будаўнічую прыладу. Але чаму пасьля пажару вяртаюцца людзі на папялішча і зьбіраюць незгарэлыя цьвікі, каб пасьля зноў іх выкарыстаць?

Госьць перадачы археоляг і гісторык Алег Трусаў лічыць, што ня толькі з прычыны народнага характару – нічога не выкідаць з таго, што можа прыдацца ў гаспадарцы. Цьвік ва ўяўленьнях беларусаў – яшчэ і сымбаль аднаўленьня, і паказчык заможнасьці. Па той колькасьці цьвікоў, якія знайшлі археолягі ў слаях Ваўкавыску і Наваградку, гісторыкі зрабілі выснову, што на беларускіх землях у той час узровень жыцьця быў адпаведны самым разьвітым эўрапейскім дзяржавам.


“Сучасныя мэмуары”. Ізноў пабачыў я сялібы…

Людзі й песьні ў жыцьці славутага саліста “Песьняроў”. У нашай новай праграме гучыць голас Леаніда Барткевіча і яго музычны архіў – слухайце ад наступнага панядзелка, 29 красавіка.

Леанід Барткевіч успамінае пра “Песьняроў”, пра Вольгу Корбут, пра свой ад’езд з радзімы і вяртаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG