Раней Зайцаў-старэйшы падаваў сюды скаргу на неправамернасьць дзеяньняў пракуратуры, якая адмовілася пачынаць крымінальную справу і дасьледаваць прычыны сьмерці Андрэя.
Бацька мяркуе, што сына давялі да самагубства супрацоўнікі спэцслужбы. Першапачаткова судзьдзя Махамет скаргу не разглядаў – спаслаўся на непадведамаснасьць суду дзеяньняў пракуратуры. Цяпер справу будзе разглядаць іншы судзьдзя.