Заробкі за мінулы месяц павінны былі даць яшчэ 5 красавіка. Пэдагогі патрабавалі таксама падвышэньня аплаты працы. Свае патрабаваньні настаўнікі перадалі ў гарвыканкам.
Улады досыць апэратыўна адрэагавалі на стыхійны пратэст. Дырэктарка школы мастацтваў Сьвятлана Вярэніч паведаміла на палову 17-й гадзіны, што зарплату атрымалі ўсе выкладчыкі музыкі.