Салдаты ўнутраных войскаў пачалі наступаць на калёну. Удзельнікі шэсьця хацелі ісьці да парку Дружбы народаў, але міліцыя не дала дэманстрантам. Людзей было каля 1000-1500, але гэтай колькасьці хапіла, каб перакрыць рух на праспэкце Францішка Скарыны. Спыніўся рух грамадзкага транспарту.
Затым унутраныя войскі пачалі хапаць дэманстрантаў і кідаць іх у аўтобус.