Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭЖЫСЭР ЮРЫ ХАШЧАВАЦКІ ПРА ЎЧОРАШНІЯ ЗАТРЫМАНЬНІ Ў КУРАПАТАХ


Віталь Тарас, Прага

У пазаконкурснай праграме фэстывалю дэманстравалася кінастужка Юрыя Хашчавацкага “Багі сярпа й молата”. Мы зьвярнуліся да кінарэжысэра з просьбай выказаць сваё стаўленьне да ўчорашніх падзеяў у Беларусі:

(Хашчавацкі: ) “Цалкам відавочна: улады пачынаюць нэрвавацца напярэдадні дзьвюх наступных падзеяў. Гэта дэманстрацыя й мітынг, заяўленыя на 19 красавіка – наконт невыкананьня Лукашэнкам перадвыбарчых абяцаньняў. І натуральна, галоўная падзея – Чарнобыльскі шлях. Вельмі павялічыўся слой незадаволеных людзей. шмат хто бачыць, што яны чарговы раз былі падманутыя. Таму, я думаю, улады робяць прэвэнтыўныя захады. Да таго ж трэба ізноў паказаць усяму сьвету, што Лукашэнка таксама існуе. Хоць ён ізгой, але пра яго хоць крыху пагавораць. Гэткая слава Герастрата!”

Дарэчы, сёньня кінарэжысэр Юры Хашчавацкі узяў удзел у анлайнавай канфэрэнцыі, якую правяла арганізацыя “Чалавек у нядолі” на сваім сайце www.infoservis.net. Інтэрвію з Хашчавацкім з гэтай нагоды слухайце ў нашай перадачы “Беларускі дыялёг на Інтэрнэце” ў нядзелю, 21 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG